Выступленне арган__затара праекта, дырыжора, намесн__ка дырэктара па вучэбнай рабоце М__нскага дзяржаўнага музычнага каледжа __мя М. __. Гл__нк__ Аляксея __ванав__ча Сн__тко пасля канцэрта.

Выступленне намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі Аляксея Іванавіча Снітко пасля канцэрта

04 чэрвеня 2018 года харавы канцэртны праект “Скарбы беларускай харавой музыкі”, які не так даўно пачаў сваё шэсце па гарадах Беларусі, аб’яднаў харавыя калектывы ўстаноў адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі” і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі,  аматараў харавога мастацтва і народнай песні.  

Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі стаў своеасаблівай лабараторыяй пошуку новых падыходаў ды выканальніцкіх традыцый беларускай музыкі кампазітараў розных пакаленняў, якая прагучала ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў – канцэртнага хору каледжа і жаночага камернага хору “Concertino», кіраўнік і дырыжор Аляксей Іванавіч Снітко; а таксама змешанага і жаночага хароў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі,  кіраўнік якога, дырыжор, аўтар праекта, уладальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2018 год, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі –  дацэнт Інэса Міхайлаўна Бадзяка.

 

У праекце “Скарбы беларускай харавой музыкі” у Год малой радзімы знайшла сваё ўвасабленне асветніцкая, творчая ініцыятыва вядомых харавых дырыжораў і выпускнікоў сталічных устаноў адукацыі.

Праграму мерапрыемства адкрыў Канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі творам польскага кампазітара Вацлава з Шамотул “Алілуйя, слаўце Пана Бога” пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко. Свае ўменні ў кіраўніцтве хорам паказалі выпускнікі каледжа – Ілона Канецкая з творам Яўгена Паплаўскага “Слабне золак” (выкладчык Кіра Славінская), Сяргей Вярбіла – “Усяго-та наўсега”, муз. манахіні Іўліаніі (выкладчык Вольга Крыпец), Алёна Бацюкова з аранжыроўкай для хору Алены Атрашкевіч знакамітай песні часоў Вялікай Айчыннай вайны “Агеньчык” (выкладчык Людміла Стульская). Пранікнёна гучаў голас салісткі Кацярыны Дударавай у выкананні твора Алены Атрашкевіч “Маці” (выкладчык Вольга Косарава).

Тэма Вялікай Айчыннай вайны таксама закранула сэрцы слухачоў харавым творам Эдуарда Ханка “Два полі” ў выкананні жаночага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дырыжор Вольга Піменава. Прыкладам арыгінальных апрацовак беларускіх народных песень стала выкананне беларускіх народных калыханак ў апрацойцы Ганны Рудой (салістка Ганна Малаш, дырыжор Вера Міхайлава) і беларускай народнай песні ў апрацоўцы Яўгена Рэўтовіча “Саўка ды Грышка”.

Упершыню на сцэне Габеленавай залы каледжа выступаў змешаны хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У яго выкананні прагучалі творы беларускіх класікаў – Андрэя Мдзівані і Уладзіміра Алоўнікава, сучасных кампазітараў Беларусі – Юліі Раманцовай і Настассі Бендэрскай, а таксама апрацоўкі беларускіх народных песень Генадзя Падкавырава “Кацілася чорная галка” і Канстанціна Яськова “Ой, лятала шэра перапёлачка”. Дырыжыравалі хорам таленавітыя выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Марыя Чыстабаева, Андрэй Каратышэўскі і іншыя.

Творы “Гуканне вясны” Н. Бендэрскай і “Развітальная” Ул. Карызны прагучалі пад кіраўніцтвам дырыжора студэнцкага хору Інэсы Бадзякі, канцэртмайстар – Вікторыя Слайкоўская, сярод салістаў – Алёна Барабіцкая, Ганна Малаш, Вераніка Карсюк.

Правядзенне харавых праектаў застаецца адным з дзейсных накірункаў захавання і перадачы традыцый харавога мастацтва, яго папулярызацыі і развіцця.

 Кардашова Н.А.