Выкананне праграмы

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-03 “Дырыжыраванне (народны хор)” павінны:

– праспяваць дзве рознахарактарныя народныя песні;

– прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора;

– выканаць дзве п’есы на інструменце (на выбар абітурыента);

– прадэманстраваць ўзровень прафесійных якасцяў: музычную памяць (кароткая вусная дыктоўка), рытм (паўтор рытмічнай паслядоўнасці), слыхавую культуру (інтэрвальныя і акордавыя ланцужкі: 5 звёнаў, двухразовае прайграванне);

Сальфеджыо

Паступаючыя па напрамку “Дырыжыраванне (народны хор)” павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным  мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • інтэрвалы з вырашэннем: трытоны (2 пары),  характэрныя інтэрвалы (2 пары);
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
  4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, ўказаныя ў п.3.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (6 інтэрвалаў, 6 акордаў);
  6. Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 4-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

* – Усе паступаючыя на спецыяльнасць “Дырыжыраванне (па напрамках)” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.