Выкананне праграмы

Паступаючыя па напрамку 2-17 03 01-01 “Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)” павінны прайсці гутарку і выканаць:

на інструмент “Фартэпіяна”

  1. два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  2. паліфанічны твор трохгалоснага складу;
  3. дзве рознахарактарныя эстрадна-джазавыя п’есы;
  4. імправізацыю на зададзеную тэму;
  5. гамы да 3-х знакаў, арпеджыо з абарачэннем.

 

на інструмент “Саксафон”, “Трамбон”, “Труба”

  1. дзве гамы (мажорную і мінорную) да 3-х знакаў пры ключы штрыхамі staccato i legato ва ўмераным тэмпе, арпеджыо з абарачэннем;
  2. два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  3. дзве рознахарактарныя п’есы (у тым ліку эстрадна-джазавага характару) ці частку цыклічнага твора.

 

на інструмент “Ударныя інструменты” выканаць на ксілафоне і вібрафоне:

  1. дзве гамы да 3-х знакаў пры ключы ўмераным тэмпам арпеджыо з абарачэннем;
  2. два эцюды;
  3. дзве рознахарактарныя п’есы (у тым ліку эстрадна-джазавага характару).

Выканаць на ўдарнай устаноўцы:

  1. нескладаную п’есу з фанаграмай;
  2. асноўныя тэхнічныя прыёмы (адзіночныя і двайныя ўдары, рытмічныя камбінацыі);
  3. палірытмічны эцюд ( на сумесную работу рук і ног);
  4. 3-4 варыянты фактуры акампанементаў у эстрадна-танцавальнай і джазавай манеры.

 

на інструмент “Бас-гітара”

Рознымі спосабамі гуказдабывання (плектрам ці пальцамі) выканаць:

  1. дзве двухактаўныя гамы (мажорную і мінорную) да 3-х знакаў пры ключы ўмераным тэмпам, арпеджыо з абарачэннем;
  2. два рознахарактарныя эцюды (тэхнічны і рытма-стылістычны);
  3. класічную п’есу ці частку цыклічнага твора;
  4. адну эстрадна-джазавую п’есу;
  5. імправізацыю на гарманічную сетку 12-ці тактавага блюзу.

 

на інструмент “Гітара” і “Электрагітара”

Рознымі спосабамі гуказдабывання (плектрам ці пальцамі) выканаць:

  1. дзве двухактаўныя гамы (мажорную і мінорную) да 3-х знакаў пры ключы ў 2-3-х варыянтах аплікатуры, арпеджыо ва ўмераным тэмпе з абарачэннем;
  2. асобныя акорды (трохгуччы, акорды з дабаўленай секстай і нонай, дамінантсептакорд, паменшаны септакорд, септакорд ІІ ступені) чвэрцямі ў 2-3-х палажэннях;
  3. класічную п’есу ці частку цыклічнага твора ў суправаджэнні фартэпіяна (плектрам);
  4. дзве рознахарактарныя п’есы (узровень выпускнога класа ДМШ);
  5. дзве эстрадна-джазавыя п’есы (адна з іх у акордавай фактуры).

 

* – Пры правядзенні уступных іспытаў па класу спецінструмента, праграма выконваецца ў суправаджэнні канцэртмайстра або пад фанаграму “Мінус”, запісаную на носьбіце CD (дыск). Паслугі канцэртмайстра аказваюцца каледжам.

Выкананне праграмы ў складзе ансамбля ці творчай групы не дапускаецца.

Сальфеджыо

Паступаючыя па напрамку “Мастацтва эстрады” (інструментальная музыка) павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорнай ці мінорнай танальнасці са складаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці:  сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
  2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў: мажорную (віды – натуральны, гарманічны) і мінорную (віды – натуральны, гарманічны і меладычны).
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • ступені;
    • характэрныя інтэрвалы, трытоны – з вырашэннем;
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем; сэптакорды VII ступені (паменшаны і малы), ІІ ступені – з вырашэннем).
  4. Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў п.3); септакорды VII і II ступені – уверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (4-6 інтэрвалаў, 3-4 акорды).
  6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4, 6/8 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).