Выкананне праграмы

 

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-01 “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. паліфанічны твор трохгалоснага складу («Трохгалосныя інвенцыі» І.С.Баха, «Добра тэмпераваны клавір»)
  2. твор буйной формы – Санатнае allegro з класічнай санаты
  3. п’есу кантыленнага характару
  4. два эцюды на розныя віды тэхнікі
  5. гамы (дыезныя і бемольныя да 5 ключавых знакаў уключна):
    • прамую, разыходную ў аб’ёме 4-х актаў
    • у тэрцыю, дэцыму
    • храматычную – прамую і разыходную
  6. арпеджыа:
    • танічныя – кароткія, ламаныя, доўгія з абарачэннем
    • дамінантсэптакорд – кароткія, ламаныя, доўгія
    • зменшаны ўводны сэптакорд (аналагічна дамінантсэптакорду)
    • 4-х гуковыя акорды

Сальфеджыа

Паступаючыя па напрамку  “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
  2. Праспяваць гаму да 5-ці знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • ступені;
    • інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
  4. Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
    • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (7 інтэрвалаў, 7 акордаў).
  6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).