Выкананне праграмы

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-05 Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)»

на інструмент “Цымбалы”, “Балалайка”, “Домра”, “Мандаліна” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. дзве гамы (мажорную і мінорную) у тры актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
  2. эцюд;
  3. твор буйной формы;
  4. два рознахарактарныя творы.

 

на інструмент “Гітара” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
  2. эцюд;
  3. твор буйной формы;
  4. два рознахарактарныя творы (адзін з якіх – паліфанічнага складу або з элементамі паліфаніі 16-18 стагоддзяў).

 

на інструмент “Баян”, “Акардэон”

  1. дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
  2. эцюд;
  3. паліфанічны твор;
  4. твор буйной формы (саната, сонаціна, сюіта не менш 3-х частак);
  5. п’есу;
  6. апрацоўку народнай песні.

Сальфеджыо

Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Баян”, “Акардэон” павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным  мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • інтэрвалы з вырашэннем: трытоны (2 пары),  характэрныя інтэрвалы (2 пары);
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
  4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, ўказаныя ў п.3.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (6 інтэрвалаў, 6 акордаў);
  6. Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 4-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

 

Паступаючыя па напрамку  “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Гітара”, “Домра”, “Балалайка”, “Цымбалы” павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
  4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
  6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).