Выкананне праграмы

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-04Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты)

на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Труба”, “Барытон”, “Саксафон” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato i legato ва ўмераным тэмпе арпеджыо;
  2. эцюд;
  3. дзве п’есы (у тым ліку кантыленнага характару) ці часткі цыклічнага твора.

на інструмент “Ударныя інструменты” павінны прайсці гутарку і выканаць:

          на ксілафоне:

  1. дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ва ўмераным тэмпе, арпеджыо;
  2. эцюд;
  3. дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора.

          на малым барабане:

  1. рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі;
  2. два эцюды.

Сальфеджыо

Паступаючыя па напрамку  “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты)на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Ударныя інструменты” павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
  4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
  6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).