Выкананне праграмы

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-02 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты)”

 

на інструмент “Скрыпка” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва ўмераным тэмпе (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
  2. мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
  3. два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  4. твор буйной формы;
  5. п’есу (пажадана віртуознага характару).

 

на інструмент “Альт” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва ўмераным тэмпе (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
  2. мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
  3. два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  4. твор буйной формы;
  5. п’есу (пажадана віртуознага характару).

 

на інструмент “Віяланчэль” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва умераным тэмпе (па 4, 8, 16 гукаў legato), штрыхі (дэташе, мартле, стаката, спіката, саційе) ) і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
  2. мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
  3. два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  4. твор буйной формы;
  5. п’есу.

 

на інструмент “Кантрабас” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  1. гаму;
  2. эцюд;
  3. дзве рознахарактарныя п’есы ці нескладаны твор буйной формы.

Сальфеджыо

Паступаючыя па напрамку  “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструмент “Скрыпка”, “Альт”, Віяланчэль”павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
  2. Праспяваць гаму да 5-ці знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • ступені;
    • інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
  4. Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
    • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (7 інтэрвалаў, 7 акордаў).
  6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструмент “Кантрабас”павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
    • павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
    • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
  4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
  5. Вызначыць на слых:
    • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
  6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).