Сальфеджыо

Паступаючыя на спецыяльнасць “Музыказнаўства” здаюць устыпныя іспыты па сальфеджыо па двух раздзелах (пісьмовым і вусным), а таксама па музычнай літаратуры*.

Па сальфеджыо паступаючыя павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант у аб’ёме 8-10 тактаў, які ўключае ў меладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).
  2. Праспяваць у танальнасці (да 6-ці знакаў пры ключы):
    • гамы;
    • простыя дыятанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з вырашэннем;
    • трохгуччы мажорныя і мінорныя, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем;
    • дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
    • паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальнасці;
  3. Праспяваць ад гука:
    • простыя інтэрвалы, у тым ліку трытоны і характэрныя з наступным вырашэннем ва ўсе магчымыя танальнасці;
    • трохгуччы мажорныя і мінорныя з абарачэннямі;
    • дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
    • павялічанае і паменшанае трохгуччы – з вызначэннем танальнасці і вырашэннем.
  4. Прачытаць з ліста аднагалосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці.
  5. Зрабіць слыхавы аналіз інтэрвалаў (7-8 аднатанальна) і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў паслядоўнасцях, з адхіленнямі ў роднасныя танальнасці.

 Музычная літаратура

Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:

  1. напісаць музычную віктарыну (10 урыўкаў з вывучаных твораў);
  2. расказаць аб творчым шляху кампазітара;
  3. зрабіць разбор музычнага твора.

* Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях.