Выкананне праграмы

Паступаючыя на спецыяльнасць 2-16 01 32 “Спевы акадэмічныя”* павінны мець неабходныя вакальныя і музычныя здольнасці, сфарміраваны здаровы галасавы апарат, музычны слых, пачуццё рытму, музычную памяць.

У абітурыентаў не павінна быць устойлівых дэфектаў мовы, а таксама фізічных недахопаў, якія будуць перешкаджаць прафесійнай працы.

Паступаючыя павінны:

  1. выканаць на памяць два творы: народную песню і лёгкую арыю або раманс беларускіх, рускіх, заходніх кампазітараў;
  2. прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора;
  3. выканаць танец (вальс ці польку);
  4. эцюд з уяўным прадметам;
  5. прайсці праверку дыяпазону голасу, музычных дадзеных.

* – усе паступаючыя на спецыяльнасць “Спевы акадэмічныя” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.