ФОТО 4. Жыв__ца1 сакавіка 2017 года ў Габеленавай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі адбыўся святочны канцэрт лаўрэатаў II Мінскага адкрытага конкурса харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў» у намінацыях «Народныя харавыя спевы», «Народныя сольныя спевы».

Святочны канцэрт “Народная песня ў маім сэрцы” праводзіўся ўпершыню і з’явіўся падмуркам культураадпаведнага выхаваўчага асяроддзя, якое адпавядае патрабаванням сучаснай культуры  і стварае ўмовы для праяўлення нацыянальнай самабытнасці, далучэння навучэнцаў да беларускай музычнай культуры, роднай мовы, нацыянальных традыцый. Аноўная ідэя правядзення канцэрта – стварэнне этнакультурнай прасторы, фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных арыенціраў у напрамку ўсведамлення значнасці песеннай традыцыйнай культуры свайго народа. Вялікую каштоўнасць у гэтай сувязі маюць народныя калектывы, ансамблі народнай музыкі і фальклору дзяцей і моладзі, дзейнасць якіх прысвечана перайманню фальклорнага мастацтва.

З музычным прывітаннем адкрыў канцэрт народны хор  і інструментальны ансамбль МДМК імя М.І.Глинки з песняй «Ай, чалом, чалом» (кіраўнік Канцэвіч І.У, канцэртмайстар Мароз Я.М.).

На значнасць мерапрыемства звярнулі ўвагу ў сваім звароце да выканаўцаў і слухачоў старшыня цыклавой камісіі “Народны хор” – К.М.Славінская  і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце – А.І.Снітко, які адзначыў: “У Мінску і за яго межамі харавая і вакальная пеўчая культура, як акадэмічная, так і народная, жывуць і развіваюцца. Пакуль ёсць таленавітыя людзі, якія любяць музыку, дзяцей, педагогіку і з захапленнем укладваюць свае сілы ў выхаванне новых талентаў, – народнае мастацтва і ўвогуле мастацтва, будзе працвітаць.”

У канцэрце прымалі ўдзел ансамблі і салісты ўстаноў сярэдняй і дадатковай адукацыі г.Мінска:

  • узорны ансамбль народный музыкі – «Бараўлянская крынічка», лаўрэат III ступені (ДУА«Бараўлянская дзіцячая школа мастацтваў», кіраўнік Горская А.Г.), прагучалі песні  «Па лужкам» і «Кучарочкі»;
  • ансамбль народной песні – «Жывіца», лаўрэат III ступені (ДУА «Дзіцячая музычна-мастацкая школа мастацтваў №1 г.Мінска, кіраўнік Якімавец Л.Н.) з песнямі «Ой, развівайся, ды сухі дубе» і «Чырвона каліна»;
  • фальклорны ансамбль – «Праменьчык», лаўрэат II ступені (ДУА«ДМШМ №10 імя Я.А. Глебава г. Мінска», кіраўнік Лінко В.В.), выканалі песні «Лiса i курка», «Пчолачка златая»;
  • ансамбль народной музыкі «Медуніца», лаўрэат I ступені (ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Мінска», кіраўнік Радзькова І.А.), прагучалі песні «Іскарка-прыгаўка”, “Сіні васілёк”, “Дудка мая”.

У канцэрце таксама прынялі ўдзел выканаўцы:

  • лаўрэат I ступені – Бекарэвіч Настасся (ЦДА дзяцей і моладзі “Кантакт” г.Мінска, зараз навучэнка I курса ўстановы адукацыі “МДМК імя М.І.Глінкі”, выкладчык Мілавідава Г.Б.);
  • лаўрэаты II ступені – Сінюк Дар’я (СШ №208 г.Мінска, настаўнік Раманоўская І.І.), Свіціна Патрыцыя (ДМШМ №17 г. Мінска, настаўнік Катвіцкая І.С.), Варашкова Настасся (СШ №11 г. Мінска, настаўнік Радзькова І.А.);
  • лаўрэаты III ступені – Каваленка Дар’я (ДМШМ №5 г. Мінска, настаўнік Раманоўская І.І.) і Нічыпаровіч Мілана (СШ №11 г.Мінска, настаўнік Радзькова І.А.).

У выкананні салістаў адчувалася спецыфіка народнай манеры спеваў, рэгіянальныя асаблівасці.

 

Это слайд-шоу требует JavaScript.

Жыццёвыя ўмовы змяняюцца і не спрыяюць захаванню фальклору. Але нягледзячы на тое, што фалькларысты мінулага адзначалі знікненне фальклорных традыцый, народная спадчына жыве, хаця і не ў тых межах, як гэта было, напрыклад, сто гадоў таму. Важна зразумець, што пакуль жыве народ, будзе працягваць існаванне і народная песня. Таму  галоўная задача падобных сустрэч на базе вядучых устаноў адукацыі, адной з якіх з’яўляецца МДМК імя М.І.Глінкі, – актыўна аднаўляць народныя музычныя традыцыі ў эстэтычным  выхаванні  падрастаючага пакалення на базе ДМШМ, сярэніх школ і нават у дзіцячых садках.

Нездарма вядомы харавы дырыжор, грамадскi i музычны дзеяч Рыгор Раманавіч Шырма адзначаў, што народ, якi перастае спяваць, перастае i жыць. “Песня – душа народа”, –  падкрэсліваў «беларускi пясняр».