Выкананне праграмы
Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-02 “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:
– выканаць на фартэпіяна праграму з трох твораў розных жанраў: эцюд, паліфанія, п’еса;
– прачытаць з ліста на фартэпіяна нескладаную харавую партытуру ў простых памерах для жаночага або дзіцячага хору, двухрадковую, у скрыпічных ключах, 3-4-галосную, прасальфеджыраваць з тактыраваннем харавыя партыі гэтай партытуры;
– прадэманстраваць ўзровень прафесійных якасцяў: музычную памяць (кароткая вусная дыктоўка), рытм (паўтор рытмічнай паслядоўнасці), слыхавую культуру (інтэрвальныя і акордавыя ланцужкі: 6-8 звёнаў, двухразовае прайграванне);
– прадырыжыраваць нескладаны харавы твор з суправаджэннем ці без суправаджэння ў простых памерах, паказаўшы валоданне першапачатковымі элементамі дырыжорскай тэхнікі (аўфтакт, цэзура, здыманне), а таксама эмацыйны строй твора і яго характар;
– праспяваць два нескладаныя вакальныя творы (народная песня, раманс, аўтарская песня) у акадэмічнай манеры. Адзін з твораў без суправаджэння.
– прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора.
Сальфеджыа
Паступаючыя па напрамку“Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:
- Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
- Праспяваць гаму да 5-ці знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
- Праспяваць у танальнасці:
- ступені;
- інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
- акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
- Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
- Вызначыць на слых:
- інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
- інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (7 інтэрвалаў, 7 акордаў).
- Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).
* – Усе паступаючыя на спецыяльнасць “Дырыжыраванне (па напрамках)” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.