Выкананне праграмы
Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-01 “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны прайсці гутарку і выканаць:
- паліфанічны твор трохгалоснага складу («Трохгалосныя інвенцыі» І.С.Баха, «Добра тэмпераваны клавір»)
- твор буйной формы – Санатнае allegro з класічнай санаты
- п’есу кантыленнага характару
- два эцюды на розныя віды тэхнікі
- гамы (дыезныя і бемольныя да 5 ключавых знакаў уключна):
- прамую, разыходную ў аб’ёме 4-х актаў
- у тэрцыю, дэцыму
- храматычную – прамую і разыходную
- арпеджыа:
- танічныя – кароткія, ламаныя, доўгія з абарачэннем
- дамінантсэптакорд – кароткія, ламаныя, доўгія
- зменшаны ўводны сэптакорд (аналагічна дамінантсэптакорду)
- 4-х гуковыя акорды
Сальфеджыа
Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны:
- Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
- Праспяваць гаму да 5-ці знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
- Праспяваць у танальнасці:
- ступені;
- інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
- акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
- Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
- Вызначыць на слых:
- інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
- інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (7 інтэрвалаў, 7 акордаў).
- Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).