Выкананне праграмы
Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-05 “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)»
на інструмент “Цымбалы”, “Балалайка”, “Домра”, “Мандаліна” павінны прайсці гутарку і выканаць:
- дзве гамы (мажорную і мінорную) у тры актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
- эцюд;
- твор буйной формы;
- два рознахарактарныя творы.
на інструмент “Гітара” павінны прайсці гутарку і выканаць:
- дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
- эцюд;
- твор буйной формы;
- два рознахарактарныя творы (адзін з якіх – паліфанічнага складу або з элементамі паліфаніі 16-18 стагоддзяў).
на інструмент “Баян”, “Акардэон”
- дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
- эцюд;
- паліфанічны твор;
- твор буйной формы (саната, сонаціна, сюіта не менш 3-х частак);
- п’есу;
- апрацоўку народнай песні.
Сальфеджыо
Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Баян”, “Акардэон” павінны:
- Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
- Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
- Праспяваць у танальнасці:
- інтэрвалы з вырашэннем: трытоны (2 пары), характэрныя інтэрвалы (2 пары);
- акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
- Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, ўказаныя ў п.3.
- Вызначыць на слых:
- інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (6 інтэрвалаў, 6 акордаў);
- Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 4-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).
Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Гітара”, “Домра”, “Мандаліна”, “Балалайка”, “Цымбалы” павінны:
- Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
- Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
- Праспяваць у танальнасці:
- павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
- акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
- Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
- Вызначыць на слых:
- інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
- Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).