Выкананне праграмы
Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-04 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты)
на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Труба”, “Барытон”, “Саксафон” павінны прайсці гутарку і выканаць:
- дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato i legato ва ўмераным тэмпе арпеджыо;
- эцюд;
- дзве п’есы (у тым ліку кантыленнага характару) ці часткі цыклічнага твора.
на інструмент “Ударныя інструменты” павінны прайсці гутарку і выканаць:
на ксілафоне:
- дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ва ўмераным тэмпе, арпеджыо;
- эцюд;
- дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора.
на малым барабане:
- рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі;
- два эцюды.
Сальфеджыо
Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты) на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Саксафон”, “Фагот”, “Валторна”, “Труба”, “Барытон”, “Туба”, “Трамбон”, “Ударныя інструменты” павінны:
- Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
- Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
- Праспяваць у танальнасці:
- павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
- акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
- Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
- Вызначыць на слых:
- інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
- Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).